7 траўня 2024, aўторак, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама адправіў прэм'еру Канады дзве скрыні піва

7
Абама адправіў прэм'еру Канады дзве скрыні піва

Прэзідэнт ЗША адправіў у пасольства Канады дзве скрыні піва, якія прайграў у спрэчцы аб выніках хакейнага турніру на Алімпіядзе ў Сочы.

Барак Абама і Стывен Харпер паспрачаліся на скрыню піва, хто выйграе на мужчынскім і жаночым хакейных турнірах: кожны паставіў на зборную сваёй краіны. У выніку канадскія хакеісты абыгралі зборную ЗША ў паўфінале мужчынскага турніру, а жаночая зборная Канады абыграла амерыканцаў у фінале, паведамляе BBC.

У амбасаду Канады ў Вашынгтоне будуць дастаўлены дзве скрыні піва, зваранага з выкарыстаннем мёду, сабранага ў садзе Белага дома .

Абама ўжо прайграваў Харперу спрэчку аб выніках хакейнага турніру чатыры гады таму, на Гульнях у Ванкуверы. Тады зборная ЗША таксама саступіла канадцам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках