7 траўня 2024, aўторак, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верхавод данецкіх сепаратыстаў апынуўся расейскім нэанацыстам

65

Блогеры апублікавалі цікавыя факты з мінулага самаабвешчанага «губернатара» Данбаса Паўла Губарава.

Сярод іх - фатаграфія, якая даказвае яго прыналежнасць да расейскіх нэанацыстаў. Здымак выклалі ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» актывісты суполкі «Russia, hands off Ukraine».

Павел Губараў, яшчэ малады, на фатаграфіі сядзіць сярод «аднадумцаў» - членаў «Рускага нацыянальнага адзінства». Сімвалам гэтай нэанацысцкай арганізацыі з'яўляецца трохі перайначаная нямецкая свастыка.

Нагадаем, Павел Губараў абвясціў сябе лідарам аб'яднання «апалчэнцаў» Данбаса, якія арганізоўваюць у Данецку мітынгі з заклікамі далучыцца да Расеі. Разам з баевікамі ён захапіў будынак Данецкай абласной дзяржадміністрацыі і абвясціў сябе «народным губернатарам» вобласці.

Актывіста арыштавала СБУ і даставіла ў сталіцу. Шаўчэнкаўскі раённы суд пастанавіў абраць меру стрымання для Губарава пад выглядам утрымання пад вартай тэрмінам на 2 месяцы.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках