8 траўня 2024, Серада, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

200 крымскіх татараў стварылі атрад самаабароны ў Сімферопалі (Відэа)

25

Задача атрадаў самаабароны - папярэдзіць правакацыі і забяспечыць бяспеку ва ўмовах расейскай акупацыі.

У першыя дні ў атрадзе, сфармаваным у сталіцы Крыма, было 40 добраахвотнікаў. Цяпер іх больш за дзве сотні, паведамляе 24TV.

У Сімферопалі яны патрулююць дрэнна асветленыя вуліцы, спыняючы падазроныя транспартныя сродкі. Пастанову Вярхоўнай Рады Крыма правесці «рэферэндум» аб далучэнні аўтаноміі да Расеі крымскія татары не падтрымліваюць.

Атрады самаабароны крымскіх татараў будуць дзейнічаць да заканчэння крызісу ў Крыме.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках