7 траўня 2024, aўторак, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хабл» упершыню зняў распад астэроіда

2

Астраномы, якія працуюць з дадзенамі тэлескопа «Хабл», упершыню знялі працэс павольнага распаду астэроіда.

Здымкі таго, як фрагменты астэроіда P/2013 R3 разлятаюцца ў розныя бакі, апублікаваныя на сайце тэлескопа. Касмічны аб'ект быў адкрыты 15 верасня 2013 года падчас двух касмічных аглядаў: Catalina і Pan-STARRS. Ён размешчаны ў астэроідным поясе Сонечнай сістэмы. Дыяметр чатырох найбуйнейшых фрагментаў астэроіда дасягае 200 метраў, іх агульная маса складае амаль 200 тысяч тон, піша Lenta.ru.

Тое, што фрагменты P/2013 R3 распадаюцца, спачатку выявілі з дапамогай наземнага тэлескопа «Кек». Затым назіранні «Хабла» дазволілі атрымаць выразныя фатаграфіі гэтага працэсу і вызначыць хуткасць фрагментаў. Яна склала каля паўтары кіламетраў у гадзіну, што прыкладна ўдвая менш, чым сярэдняя хуткасць пешахода.

Са слоў астраномаў, непасрэдна назіраць распад астэроіда атрымалася ўпершыню (калі не ўлічваць разбурэнне пры пралёце міма масіўных целаў). Паступовасць працэсу і нізкая хуткасць фрагментаў кажа пра тое, што ён не звязаны з сутыкненнем з іншымі нябеснымі целамі. Акрамя таго, дэзінтэграцыю нельга растлумачыць награваннем - астэроід знаходзіўся на сваёй арбіце прыкладна з часу ўтварэння Сонечнай сістэмы, а распадацца пачаў толькі зараз.

Навукоўцы мяркуюць, што прычына распаду звязана з так званым эфектам Яркоўскага-А'Кіфа-Радзіеўскага-Пэддэка. YORP-эфектам называюць раскручванне касмічных целаў няправільнай формы пад дзеяннем нераўнамернага цеплавога выпраменьвання ад іх розных частак. З часам хуткасць кручэння астэроідаў узрастае. Таму, пры ўмове рыхлага злучэння ўнутраных частак, у канчатковым выніку YORP-эфект можа прывесці да распаду касмічнага цела.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках