8 траўня 2024, Серада, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: «Рэферэндум» у Крыме не будзе мець наступстваў

14
МЗС Украіны: «Рэферэндум» у Крыме не будзе мець наступстваў

Украіна патрабуе ад Расеі не перашкаджаць допуску ў Крым назіральнікаў ад ААН і АБСЕ.

Пра гэта на брыфінгу заявіў кіраўнік МЗС Андрэй Дзяшчыца, піша «Украінская праўда».

«Мы просім Расею не блакаваць на ўзроўні міжнародных арганізацый допуск назіральнікаў ад ААН і АБСЕ на тэрыторыю Украіны. Са свайго боку мы абяцаем падаць назіральнікам усю наяўную і неабходную інфармацыю», - адзначыў дыпламат.

Таксама Андрэй Дзяшчыца выказаў надзею, што краіны свету, як і Украіна, не прызнаюць рэферэндум, які імкнуцца правесці ў Крыме прарасейскія сілы.

«Мы нагадваем, што гэты рэферэндум з'яўляецца незаконным і не будзе мець ніякіх прававых наступстваў ні для Украіны, ні, я спадзяюся, для Еўропы і свету», - адзначыў ён.

На пытанне, што будзе рабіць Украіна, калі расейцы «выключаць» газ, Дзяшчыца адзначыў: "Я адкажу не як дыпламат. Вы ведаеце, што гэтая рэвалюцыя адрозніваецца ад папярэдніх крэатыўнай рэакцыяй. Калі зачынілі метро, людзі ехалі на Майдан на таксі. Таму калі Расея адключыць газ, мы знойдзем іншыя крыніцы».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках