7 траўня 2024, aўторак, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На антываенным мітынгу ў Пецярбургу стварылі атрад самаабароны

21

Мітынг супраць ваеннага ўварвання Расеі ў справы Украіны праходзіць у Пецярбургу на Марсавым полі.

У адрозненне ад акцыі ў мінулыя выхадныя, у гэты раз мітынг дазволены. Але без затрыманняў не абышлося. Перад пачаткам мітынгу быў арганізаваны «атрад самаабароны», якому праз некаторы час прыйшлося ганяцца за правакатарам. У выніку, у аўтазак забралі і правакатара, які замінаў выступленню аднаго з выступоўцаў, і «дружынніка», які яго затрымаў, піша «Фонтанка».

На акцыі сабраліся амаль 300 чалавек. Многія людзі прыйшлі з плакатамі «Не вайне» і «Міру – мір». Арганізатары перад мітынгам сфармавалі атрад самаабароны на выпадак сутыкненняў. Дужыя маладыя людзі ў спартыўных касцюмах і з чырвонымі нарукаўнымі павязкамі шукалі правакатараў.

Умяшанне атрада спатрэбілася амаль адразу. Першай на мітынгу выступіла дэпутатка ЗакСа Ірына Камолава. Яна заявіла, што не з'яўляецца пацыфісткай і падтрымлівае права народа на паўстанне. «Але ці можа прынесці вызваленне карумпаваная дзяржава, у якой злачынцу амністуюць, а хлапчука, які ўдарыў паліцэйскага пластыкавай бутэлькай, пакідаюць гніць у турме?..Таму ў гэтым выпадку я выступаю супраць усялякага вайсковага ўмяшання. Расія як дзяржава не можа прынесці вызваленне. Яго Украіне можа даць толькі салідарнасць расейскага народа», - падкрэсліла дэпутатка. У гэты момант выступ Ірыны Камолавай быў перапынены правакатарам, які паспрабаваў вырваць мікрафон у дэпутаткі і крычаў нешта пра лібералізм.

Арганізатары мітынгу адцягнулі хулігана, а паліцэйскія завялі ў аўтобус як правакатара, так і чалавека, які спрабаваў яго спыніць.

Акцыю на Марсавым полі ініцыявалі левыя і антыфашысты. Акцыя антываеннага камітэта, сфармаванага Максімам Рэзнікам, якая планавалася там жа а 14:00 на 8 сакавіка паводле незразумелых прычын была не ўзгодненая Смольным. Аргкамітэт левых прапанаваў правесці агульную акцыю, каб «не драбіць сілы».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках