7 траўня 2024, aўторак, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія навукоўцы стварылі маску, якая дазваляе спаць усяго 2 гадзіны ў суткі

22
Польскія навукоўцы стварылі маску, якая дазваляе спаць усяго 2 гадзіны ў суткі

Польскія навукоўцы з кампаніі Intelclinic знайшлі спосаб спаць па 2-3 гадзіны ў суткі і пры гэтым захаваць поўную працаздольнасць і бадзёрасць, не выкарыстоўваючы энергетыкі або іншыя прэпараты.

Распрацоўшчыкі стварылі спецыяльную маску, якая адсочвае фазы сну і дапамагае прачнуцца ў патрэбны момант. Выкарыстоўваючы маску, чалавек можа выспацца за значна меншы адрэзак часу, чым прывык. Аднак карыстацца маскай штодня не рэкамендавана, бо для нармальнага жыцця чалавеку неабходна ад 5 да 8 гадзін сну. Маска дапаможа ў пікавыя моманты жыцця падоўжыць свой дзень без страт працаздольнасці і ўвагі, паведамляе БелТА.

Маска NeuroOn мае скурны сенсар, які здымае электраэнцэфалаграму, а таксама датчыкі, якія рэгіструюць напружанне цягліц твару і рухаў вачэй. З іх дапамогай маска вельмі дакладна адсочвае фазы сну. Сабраныя звесткі па Bluetooth перадаюцца з дадаткам на смартфоне (даступныя версіі для iOS і Android). Распрацоўшчыкі абяцаюць, што пры дапамозе NeuroOn можна падлічыць колькасць розных фаз сну і ацаніць, наколькі добра вы адпачылі. Акрамя таго, гаджэт мае ўбудаваны будзільнік, які мякка абуджае ў канцы чарговага цыкла з дапамогай убудаванага падсвятлення.

Важная асаблівасць навінкі - рэалізацыя тэхнікі шматфазнага сну: карыстальнік гаджэту спіць кароткія адрэзкі часу на працягу ўсяго дня, а агульны час няспання павялічваецца амаль да 20 гадзін. NeuroOn сам падказвае найбольш аптымальны рэжым адпачынку. Да таго ж прылада можа дапамагчы і ў дасягненні ўсвядомленых сноў, у пэўны момант сну ўключаючы вібрацыю і падсвятленне.

Гаджэт можна будзе купіць у траўні 2014 года, яго кошт складзе $225. Нягледзячы на тое, што прылады яшчэ няма ў продажы, першым карыстальнікам маскі, як сцвярджаюць у кампаніі Intelclinic, стаў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.

Характэрна, што грошы на распрацоўку сваёй прылады палякі сабралі праз сайт Kickstarter. Ужо ў першы тыдзень анонсу праекта было сабрана сродкаў у 3 разы больш, чым разлічвалі ў кампаніі Intelclinic. Kickstarter - гэта адмысловы сайт для распрацоўшчыкаў, якія анансуюць свае ідэі, прапануюць рабіць ахвяраванні для іх увасаблення. Такая сістэма называецца краўдфандынг. Людзі, зацікаўленыя ў рэалізацыі той ці іншай ідэі, дасылаюць невялікія сумы распрацоўшчыку, стваральніку або музыканту. З дапамогай Kickstarter фінансуюцца разнастайныя праекты: стварэнне фільмаў незалежнага кінематографа ЗША, коміксаў, відэагульняў, музыкі і г.д.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках