7 траўня 2024, aўторак, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мусульманкі Украіны папярэдзілі ўлады Расеі

33
Мусульманкі Украіны папярэдзілі ўлады Расеі

Жаночыя мусульманскія арганізацыі Украіны выступілі з заявай.

«Гвалт заўсёды жудасны, а братазабойчая вайна жудасней у сто разоў.

Мы, жанчыны Украіны, асуджаем любыя заклікі да эскалацыі напружанасці і ўзброенага супрацьстаяння. Там, дзе мужчыны дзеля дагаджання чужым палітычным амбіцыям становяцца па розныя бакі барыкад, жанчыны Украіны і Расеі аб'ядноўваюцца вакол агульнага страху за лёсы сваіх дзяцей, братоў, мужоў і бацькоў.

Нашы кіраўнікі абавязаныя памятаць і разумець - з тых, каму шмат дадзена, шмат і патрабуецца. Кожны, хто імкнецца выпусціць у наш свет дэманаў вайны, павінен усведамляць, наколькі вялікая яго ноша перад Усявышнім, колькі болю і пакут застануцца на яго сумленні.

Мы хочам нагадаць надзеленым уладай, што для нас, жанчын, няма чужога гора і няма чужых дзяцей. Адкуль бы мы ні былі родам, на якіх бы мовах ні казалі, усе мы: маці, жонкі і сёстры, - заклікаем суайчыннікаў да міру і згоды.

Украінцы! Не паддавайцеся на правакацыі, не дазваляйце ўцягнуць сябе ў міжусобіцу. Адстаўце на час рознагалоссі і старыя крыўды - Украіна наш агульны дом і толькі разам мы зможам дамагчыся для яе міру і дабрабыту. Сёння, як ніколі раней, нам, украінцам, варта праявіць цярпенне і мудрасць.

Жаночая грамадская арганізацыя «Мар’ям» (Кіеў)

Жаночая грамадская арганізацыя «Нур» (Крым)

Жаночая грамадская арганізацыя «Хаят-Жыццё» (Данецк )»

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках