8 траўня 2024, Серада, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадаўцы кветак не спалохаліся папярэджанняў Мінгандлю

30
Прадаўцы кветак не спалохаліся папярэджанняў Мінгандлю

За незаконны гандаль кветкавай прадукцыяй напярэдадні 8 сакавіка гандлёвая інспекцыя Міністэрства гандлю Беларусі склала больш за 300 пратаколаў.

Пра гэта, як паведамляе «Інтэрфакс», сказаў намеснік начальніка інспекцыі Кірыл Слабко ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ.

«Ужо складзена больш за 300 пратаколаў за несанкцыянаваны гандаль. Парушальнікаў чакае штраф да трох базавых велічынь», - сказаў ён.

Напярэдадні 8 сакавіка Міністэрства гандлю нагадвала суб'ектам прадпрымальніцкай дзейнасці, якія здзяйсняюць рэалізацыю кветкавай прадукцыі, пра неабходнасць безумоўнага выканання патрабаванняў заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў і правілаў ажыццяўлення рознічнага гандлю ў частцы абавязковай наяўнасці цэннікаў з указаннем наймення тавару, яго кошту, краіны паходжання і г.д. Пры гэтым усе падобныя аб'екты гандлю павінны ў абавязковым парадку выконваць усталяваны рэжым працы.

Мінгандлю меў намер сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі асаблівую ўвагу засяродзіць на пытанні захавання правілаў гандлю і патрабаванняў заканадаўства пры рэалізацыі суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці кветак і кветкавай прадукцыі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках