7 траўня 2024, aўторак, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля захопленага ваенкамата збілі журналістаў

20

Ля рэспубліканскага ваенкамата ў Сімферопалі ўзброеныя людзі збілі журналістаў, адабралі флэш-карты і пашкодзілі тэхніку.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла журналіст Hromadske TV Ганна Бабінец.

«Я забегла на запраўку, сфатаграфавала машыну, у якую заскочылі гэтыя падонкі ў масках. Раніцай тут стралялі ў машыну з кіеўскімі нумарамі», - адзначыла Бабінец.

Паводле яе слоў яна і журналіст Зміцер Гнап «шукалі тут гільзы пасля ранішняй перастрэлкі і ледзь не патрапілі ў дзённую».

«Нас было блізу 10, усе жывыя-здаровыя, пашкодзілі тэхніку і адабралі флэшкі», - адзначыла Бабінец.

Фото из Facebook

Разам з тым відавочцы паведамляюць, што расейскія ваенныя ўжо не хаваюцца: на фота бачная расейская ваенная машына, якая выязджае з тэрыторыі захопленага ваенкамата.

Фото из Facebook Константина Реуцкого
Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках