8 траўня 2024, Серада, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія войскі з Крыма ўварваліся ў Херсонскую вобласць

112
Расейскія войскі з Крыма ўварваліся ў Херсонскую вобласць

Расейскія вайскоўцы ўвайшлі ў пасёлак Чонгар Херсонскай вобласці.

Пра гэта паведамілі супрацоўнікі пасялковай рады, гаворыцца на старонцы Крым SOS ў Facebook.

«Вайскоўцы замініравалі палі, свідруюць ямы для пагранічных слупоў», - заявілі ў мясцовай радзе.

Як піша мясцовы сайт Херсонскія весці, у пасёлку Чонгар (Херсонская вобласць), які знаходзіцца на мяжы з АРК, палі замінаваныя. Чонгар апынуўся паміж двух агнёў - з боку Крыма ў зямлю ўварваліся расейскія войскі, а з боку Кахоўкі - украінскія. Ствалы дзевяці расейскіх БТРаў накіраваныя прама ў цэнтр вёскі. Людзей абурае факт знаходжання расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Херсонскай вобласці. У знак пратэсту ўвесь Чонгар упрыгожаны украінскімі сцягамі. Ад украінскіх уладаў мясцовыя жыхары патрабуюць аднаго: выставіць блок-пост наперадзе вёскі і абараніць іх ад расейскіх ствалоў. У выпадку ігнаравання іх патрабаванняў чонгарцы пагражаюць перакрыць магістральную трасу.

Адзначым, што там жа недалёка ад Чонгара акапаліся ўкраінскія дэсантнікі з Мікалаева. Аднак сам пасёлак апынуўся паміж двух блокпастоў.

Акрамя таго, паводле дадзеных ваеннага эксперта Дзмітрыя Тымчука са спасылкай на аператыўныя даныя групы Інфармацыйнага супраціву, паўгадзіны таму расейскія вайскоўцы ў раёне Армянска (Крым, Перакопскі пярэсмык) адкрылі агонь са стралковай аўтаматычнай зброі (як мяркуецца, аўтаматаў Калашнікава) па лёгкім патрульным самалёце «Diamond» Дзяржпагранслужбы Украіны. Самалёт з памежнікамі на борце здзяйсняў патрульны палёт у паветранай прасторы Украіны на вышыні да 1 км. Ахвяраў няма.

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках