7 траўня 2024, aўторак, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўсёй Украіне пачынаюцца вучэнні. Мяжа ўзмоцнена

132

У інтэрнэце з'явілася відэа, як украінскія вайскоўцы пакідаюць месца пастаяннай дыслакацыі ў Жытоміры і Львове.

У іншых вайсковых частках адбываецца тое ж самае.

У той жа час Дзяржаўная памежная служба Украіны пачала спецаперацыю на мяжы з Прыднястроўем для недапушчэння ўезду ва Украіну расейскіх правакатараў, паведамляе прэс-служба ДПСУ.

«На прыднястроўскім сегменце ўкраінска-малдаўскай дзяржаўнай мяжы пачалася яшчэ адна спецыяльная аперацыя. Гэта звязана з заявамі МЗС Украіны і прадстаўнікоў некаторых дзяржаў у ААН адносна актыўнасці расейскіх войскаў на тэрыторыі прыднястроўскага рэгіёну і вярбоўкі правакатараў для дэстабілізацыі абстаноўкі ў Адэскай вобласці», - сказана ў паведамленні.

Несці службу прыцягнутыя памежныя рэзервы і вайскоўцы, выстаўляюцца дадатковыя пасты і патрулі.

Дзяржаўная памежная служба заяўляе, што працягвае нарошчваць намаганні ў ахове ўкраінскіх межаў і робіць больш жорсткім памежны кантроль. «Ахова дзяржаўнай мяжы на ўсіх участках ўзмоцненая. На службе ў моры выкарыстоўваюцца караблі і катэры марской аховы. Авіяцыяй пагранічнага ведамства праводзіцца маніторынг дзяржаўнай мяжы. Сумесна з супрацоўнікамі МУС і СБУ на мяжы з Расеяй працягваецца аперацыя Мяжа па недапушчэнні ўезду ва Украіну асоб, якія могуць браць удзел у мерапрыемствах экстрэмісцкага характару», - сказана ў заяве.

Нагадаем, грамадзяне РФ на тэрыторыі Украіны правакуюць масавыя сутыкненні і распаўсюджваюць заклікі да сепаратызму.

Напісаць каментар 132

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках