29 красавiка 2024, панядзелак, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея прывезла ў Крым чачэнцаў і сістэму «Град»

68
Расея прывезла ў Крым чачэнцаў і сістэму «Град»

Расея ўзмацняе сваю вайсковую прысутнасць у Крыме.

Пра гэта паведаміў актывіст руху "Інфармацыйны супраціў", кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Цімчук на сваёй старонцы ў Фэйсбук, піша Украінская праўда.

Паводле ягоных звестак, на базе Чарнаморскага флоту Расеі ў Новарасійску сканцэнтраваны "падраздзяленні 18-й асобнай мотастралковай брыгады (месца яе сталай дыслакацыі - Чачня). Да перакідкі ў Крыме рыхтуецца асабовы склад брыгады і 120 адзінак вайсковай тэхнікі, у тым ліку ракетныя сістэмы залпавага агню "Град"".

Таксама Расея перакідае спецыяльныя падраздзяленні на тэрыторыю Прыднястроўя. За апошні дзень у гэты рэгіён Малдовы перакінутыя 700 байцоў спецыяльнага прызначэння, інфармуе Дзмітрый Цімчук.

Прысутнасць чачэнцаў у Балаклаве пацвярджае таксама крымскі актывіст Раман Бутко.

"Яны выстаўленыя на ахове захопленых аб'ектаў", - напісаў ён у Фэйсбуку.

Таксама, паводле звестак Бутко, расейскае вайсковае кіраўніцтва пачало тэрміновую ратацыю вайскоўцаў, якія за кароткі час знаходжання на тэрыторыі Крыму "асіміляваліся з мясцовым насельніцтвам і выявілі слабасць у стасунках да украінскіх вайскоўцаў у Крыме".

"Ужо сёння вялікі дэсантны карабель са складу Паўночнага флота ВМФ Расе і "Георгій Пераможца" ў бухце Казачая (Севастопаль) загрузіў першую партыю вайскоўцаў колькасцю да 400 чалавек", - піша актывіст.

Паводле ягонай інфармацыі, іх на 18 вайсковых аўтамабілях КАМАЗ і УРАЛ даставілі на вайсковы карабель. Па прыбыцці карабля ў порт Новарасійск іх адправяць па сваіх частках.

Як запэўніў Бутко, шматлікім вайскоўцам пагражае звальненне з узброеных сіл РФ. Астатнія падраздзяленні, якія блакуюць вайсковыя часткі ВМС Украіны, таксама памяняюць.

"Бо за два тыдні блакавання ўкраінскіх частак расейскія вайскоўцы пачалі мець стасункі з украінскімі, некаторыя ўсур'ёз не разумеюць, навошта яны тут і што робяць. Новапрыбылыя расейскія вайскоўцы паводзяцца больш жорстка, не ідуць на кантакт, нічога не гавораць і блізка да сябе нікога не падпускаюць", - напісаў ён.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках