12 траўня 2024, Нядзеля, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя захапілі двух украінскіх журналістак на ўездзе ў Крым

Невядомыя захапілі двух украінскіх журналістак на ўездзе ў Крым

Баявікі ў ваеннай форме расейскай арміі затрымалі ўкраінскіх журналістаў.

Пра гэта паведаміў карэспандэнт «Главкома», які знаходзіцца на месцы падзей.

Ён паведаміў, што ў адной з затрыманых дзяўчат баевікі пры ператрусе знайшлі на руцэ татуіроўку Нябесная сотня. Адзін з мужчын у форме стаў ім пагражаць: «Вас ужо сотня? Зараз будзе 102». Пасля гэтага дзяўчат, якія прыбылі ў Крым на аўтамабілі Citroen белага колеру з украінскімі нумарамі AK 4646 CE, адвялі ў невядомым кірунку. «Мужчыны спачатку паставілі дзяўчат на калені, а потым кудысьці павялі», - паведамляе журналіст. Ён таксама паведаміў, што тэлефоны яго калег цяпер не адказваюць.

Іншую групу работнікаў медыя таксама затрымалі. Узброеныя людзі скралі ў аднаго з журналістаў усе наяўныя грошы, але потым адпусцілі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках