27 красавiка 2024, Субота, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Марчук: Расея рыхтуе правакацыі на мяжы з Украінай

9
Яўген Марчук: Расея рыхтуе правакацыі на мяжы з Украінай

Былы міністр абароны Украіны прагназуе, што расейскае кіраўніцтва не дапусціць правядзення выбараў прэзідэнта, прызначаных на 25 траўня.

У каментары "Радио Свобода" Яўген Марчук заявіў, што яшчэ да гэтай даты можа быць арганізаваная сур'ёзная правакацыя на мяжы.

«Ізноў усё будзе ініцыявана не ўзброенымі сіламі Расеі, а нібыта з тэрыторыі Украіны так званымі «суайчыннікамі». Потым падключыцца малой інтэнсіўнасці невялікі такі канфлікт, які зараз ужо будзе мець ахвяры. Легітымнасць прэзідэнцкіх выбараў будзе сур'ёзна падарваная не толькі для Расеі, але і для заходніх партнёраў», - перасцерагае Яўген Марчук.

Зыходзячы з такога сцэнара, украінскія ўлады, на яго думку, павінны прыцягваць прафесіяналаў у спецслужбы і іншыя дзяржаўныя структуры. Экс-кіраўнік Мінабароны адзначыў пазітыўныя перамены ў паводзінах кіраўніцтва Украіны: «ўлада апрытомнела, і сектар бяспекі і абароны пачынае паказваць зубы, у добрым сэнсе гэтага слова».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках