8 траўня 2024, Серада, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД цыстэрна ўпала на Citroen Xantia

7

Аварыя адбылася пад пуцеправодам на скрыжаванні кальцавой дарогі і вуліцы Скарыны.

Адным з яе ўдзельнікаў стаў трактар. Дакладней,цыстрэна, якая перавозілася на ім. Ёмістасць нейкім чынам з'ехала з прычэпа і ўпала на праезную частку. Пры гэтым яна прыціснула легкавік, які ехаў ззаду сельгасмашыны.

Усё адбылося на вул. Скарыны пад пуцеправодам, праз які праходзіць МКАД. Пад цыстэрнай апынулася пярэдняя частка кузава Citroen Xantia. Як відаць на здымках, трактар заехаў на насып, а прычэп перакуліўся.

Кіроўца трактара Мікалай распавёўonliner.by, што ёмістасць звалілася падчас павароту на закругленні дарогі. «Я ехаў не з высокай хуткасцю, - запэўнівае мужчына. - Цыстэрна запоўненая вадой, можа, з-за гэтага яе сарвала з месца, адкінула на борт. Яна выламала частку прычэпа і ўпала. Пасля гэтага трактар занесла, і я спыніўся толькі на насыпы».

Ляксандр, які знаходзіўся за рулём Citroen, распавёў, што паспеў заўважыць, як з-за закруглення на сустрэчнай паласе з'явіўся трактар, потым (у шэрагу легкавушкі) апынуўся прычэп, і з яго праз борт зляцела цыстэрна. «Уся пярэдняя частка Xantia - усмятку, але я амаль не пацярпеў. Толькі адчуваю боль у назе, але быццам бы несур'ёзна», - паведаміў мужчына.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках