Гурт Akute выдаў новы альбом «Reaĺnaść i sny» (Аудыё)
1- 11.04.2014, 12:42
- 4,450
Магілёўскі гурт Akute прэзентаваў свой трэці студыйны альбом, які атрымаў назву «Reaĺnaść i sny».
У рэліз увайшлі 11 кампазіцый, у тым ліку два кавера на песні Ulis - «Jak na dałoni» і «Marnatraŭny syn», піша ultra-music.com.
Ужывую пачуць песні з новага альбома Akute можна будзе ўжо сёння на канцэрце ў клубе Re:Public. За ім будуць зробленыя выступленні ў Магілёве (20 красавіка), Гродна (25 красавіка), Брэсце (26 красавіка), Маскве (1 траўня) і Наваполацку (18 траўня).