Да сепаратыстаў у Славянск высланы спецназ
13- 12.04.2014, 11:41
- 19,730
Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.
«Пра пракуратуру Данецка – усіх выгналі. Будынак вызвалена ад старонніх. Чарговы самазваны міністр абароны затрыманы. У Славянск высланы спецназ. Да тэрарыстаў са зброяй – нулявая памяркоўнасць», – Паведаміў ён у Фэйсбуку.
Спецназ будзе штурмаваць аддзел міліцыі.
Раней паведамлялася, што прарасейскія баевікі штурмавалі пракуратуру Данецкай вобласці і захапілі райаддзел міліцыі ў Славянску.