3 траўня 2024, Пятніца, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніка «Платформы інавэйшын» арыштавалі паводле крымінальнага артыкула

18
Кіраўніка «Платформы інавэйшын» арыштавалі паводле крымінальнага артыкула

У Менску затрыманы кіраўнік арганізацыі «Платформы інавэйшын» Андрэй Бандарэнка.

Як паведаміў радыё «Свабода», былы палітвязень Мікіта Ліхавід, які супрацоўнічае з «Платформай», затрымалі Бандарэнку яшчэ 1 красавіка і да сёння трымалі ў ІЧУ на Акрэсціна, а сёння перавялі ў следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага.

Як паведамляе сайт «Платформы», Бандарэнка быў арыштаваны супрацоўнікамі Кастрычніцкага РУУС Менска.

Праваабаронцу выстаўленыя абвінавачванні ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

«Цяпер у дачыненні да Андрэя Бандарэнкі супрацоўнікамі Кастрычніцкага раённага аддзела Следчага камітэта вядуцца следчыя дзеянні, – гаворыцца ў паведамленні. – ЧКПУ «Платформа інавэйшын» прадаўжае сваю працу ў звычайным рэжыме».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках