26 красавiка 2024, Пятніца, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомы баявік расстраляў журналіста ў Славянску

10
Невядомы баявік расстраляў журналіста ў Славянску

У цэнтры Славянска, ля гарадской бальніцы, невядомы расстраляў чалавека, яшчэ аднаго мінака цяжка паранілі.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт LB.ua.

Паводле інфармацыі, спачатку стралялі ў аўто маркі «Рэно», у якім знаходзіўся чалавек, потым яго расстралялі ва ўпор на вуліцы. Страляў невядомы, апрануты ў цывільнае, з аўтамата.

На пярэднім сядзенні аўтамабіля знайшлі бэйджык з надпісам «Прэса», выдадзены на імя Андрэя Мешчаракова. У той жа час, невядома, ці належыць ён забітаму. Акрамя таго, як паведамляе карэспандэнт, падстрэлілі яшчэ аднаго мінака, які выпадкова апынуўся ў гэтым месцы. Стан параненага цяжкі. Лекары выклікалі брыгаду санавіяцыі, каб даставіць яго самалётам у Данецк.

Нагадаем, 14 красавіка ў Славянску праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя. Ужо ёсць першыя пацярпелыя. Як паведаміла прэс-служба Данецкай АДА, дзевяць чалавек параненыя, адзін - афіцэр украінскай Альфы - загінуў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках