29 красавiка 2024, панядзелак, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецаперацыя ў Славянску: забітыя трое тэрарыстаў

25
Спецаперацыя ў Славянску: забітыя трое тэрарыстаў

Як мінімум, двое з іх - грамадзяне Расеі.

Згодна з радыёперахопамі ёсць яшчэ некаторая колькасць забітых і параненых.

Пра гэта паведаміў у сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" актывіст ВА "Свабода" Руслан Андрыйка.

У Славянску падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі пацверджанаяя інфармацыя аб забойстве трох тэрарыстаў. Двое з іх - грамадзяне РФ. Таксама паводле радыёперахопу ёсць яшчэ некаторая колькасць забітых і параненых, паведамляюць крыніцы ў МУС.

12 красавіка расейскія баевікі і тэрарысты захапілі ў Славянску Данецкай вобласці адміністрацыйныя будынкі, у нядзелю яны працягнулі свае дзеянні ў некалькіх іншых гарадах вобласці. З 6 красавіка ў руках сепаратыстаў застаюцца абласное ўпраўленне СБУ ў Луганску і аблдзяржадміністрацыя ў Данецку.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках