19 траўня 2024, Нядзеля, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Мазыра збіў і абрабаваў жанчыну-таксістку

9
Жыхар Мазыра збіў і абрабаваў жанчыну-таксістку

Затрыманы мужчына прычыны агрэсіі растлумачыць не змог.

Інцыдэнт адбыўся ў суботу. Жыхар Мазыра выклікаў таксі, каб даехаць да вёскі Мялешкавічы. Ужо ў дарозе пачаў паводзіць сябе агрэсіўна. Потым загадаў жанчыне-кіроўцы з'ехаць з дарогі, спыніцца і перасесці на пасажырскае сядзенне. У якасці важкага аргументу выкарыстаў кулакі. Затым сам сеў за руль і павёў аўтамабіль. Праз некалькі кіламетраў не справіўся з кіраваннем - аўтамабіль апынуўся ў кювеце, распавяла onliner.by афіцыйная прадстаўніца УСК Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Пакуль жанчына прыходзіла ў сябе, пасажыр забраў кашалёк з банкаўскімі карткамі, 360 тысяч рублёў і знік. Кіроўца напісала заяву ў міліцыю. П'янага хулігана міліцыянты затрымалі ў гэты ж дзень. Ім аказаўся 34-гадовы непрацуючы, раней судзімы за разбой жыхар Мазыра. Затрыманы мужчына матывы сваёй агрэсіі растлумачыць не змог, паказанні даваць адмовіўся.

У дачыненні да агрэсіўнага пасажыра ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 2. арт. 206 КК РБ (рабаванне з прымяненнем гвалту). Зараз следчыя ўсталёўваюць наяўнасць у яго дзеяннях складу іншых злачынстваў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках