2 траўня 2024, Чацвер, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская армія прыведзеная ў поўную боегатоўнасць

44
Украінская армія прыведзеная ў поўную боегатоўнасць

Войскі Украіны гатовыя выканаць задачы, вызначаныя рашэннем СНБА.

Пра гэта сёння ў прамым эфіры Первого Национального телеканала заявіў выконваючы абавязкі міністра абароны краіны Міхаіл Коваль.

"Так, па стане на сённяшні дзень Узброеныя сілы Украіны рыхтуюцца да выканання задач, вызначаных рашэннем Савета нацыянальнай бяспекі і абароны", - сказаў Коваль.

Паводле яго слоў, Узброеныя сілы могуць прыступіць да дзеянняў без абвяшчэння ваеннага стану ў рамках антытэрарыстычнай аперацыі.

"Падставы для выкарыстання ўзброеных сіл ёсць", - запэўніў кіраўнік Мінабароны.

Нагадаем, ва Украіне абвешчана пра пачатак шырокамаштабнай антытэрарыстычнай аперацыі пры ўдзеле Узброеных сіл. Сёння в.а. Прэзідэнта Аляксандр Турчынаў падпісаў указ аб увядзенні ў дзеянне рашэння СНБА па правядзенню ў краіне антытэрарыстычнай спецаперацыі, якое не выдаецца.

Раней Кіеў прапаноўваў ААН правесці сумесную антытэрарыстычную аперацыю на ўсходзе краіны.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках