4 траўня 2024, Субота, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ў чаканні расейскага крэдыту на $2 мільярда

20
Лукашэнка ў чаканні расейскага крэдыту на $2 мільярда

Беларускі Саўмін зацвердзіў пагадненне з урадам Расеі аб вылучэнні фінансавага крэдыту.

Ні сума крэдыту, ні тэрміны або парадак яго выдачы не пазначаныя, паведамляе БелаПАН.

Беларускі МЗС павінен накіраваць паведамленне аб выкананні нашым бокам працэдур, якія неабходныя для ўступлення ў сілу пагаднення.

Ёсць верагоднасць, што гаворка ідзе пра крэдыт да 2 млрд. даляраў. Пра яго дамовіліся Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 25 снежня 2013 года на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Маскве.

Нагадаем, на наступны дзень урад Расеі ўхваліў міжурадавае пагадненне аб вылучэнні Менску першага траншу крэдыту ў 450 млн. даляраў пад 4% гадавых тэрмінам на 10 гадоў.

Гэтую суму дадуць пры ўмове, калі Беларусь выканае абавязацельствы па выплаце адсоткаў і пагашэнні асноўнага доўгу па папярэднім дзяржкрэдыце ад Расеі і Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Пагадненне ўступае ў сілу з даты атрымання апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні бакамі неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках