27 красавiка 2024, Субота, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: Расейскія дыверсанты атрымалі загад забіць 200 чалавек

37
СБУ: Расейскія дыверсанты атрымалі загад забіць 200 чалавек

Расея выкарыстоўвае гэта як нагоду для ўводу войскаў ва Украіну.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, пра гэта распавёў на брыфінгу адзін з кіраўнікоў контрвыведкі СБУ Віталь Найда.

"Галоўнай мэтай дзеянняў дыверсантаў і спецпадраздзяленняў на тэрыторыі Украіны з'яўляецца максімальная дэстабілізацыя сітуацыі", - заявіў ён.

"Больш за тое, перахопленыя перамовы сведчаць, што краіна, якая дэкларавала сябе брацкай, ставіць перад сваімі спецназаўцамі мэтай праліць кроў на вуліцах нашых гарадоў", - сказаў ён.

"Задакументаваныя перамовы, якія сведчаць пра тое, што трэба забіць 100-200 чалавек, і пасля гэтага праз паўтары гадзіны на тэрыторыі Украіны з'явяцца танкі і БТРы расейскай арміі", - дадаў ён.

Найда чарговы раз пацвердзіў, што дыверсіі на тэрыторыі ўсходніх абласцей здзяйсняе ліку 45-я асобная гвардзейская выведвальная брыгада, якая дыслакуецца ў горадзе Кубінка Маскоўскай вобласці.

"Гэта тыя расейскія спецназаўцы, якія захапілі будынкі Вярхоўнай Рады і Савета міністраў у Крыме", - адзначыў ён.

Найда таксама нагадаў, што гэтыя спецназаўцы атрымліваюць каманды ад афіцэра ГВУ Ігара Стралкова (пазыўны Стралок), які "кіраваў спробамі захопу адмінбудынкаў у Харкаве, Нікалаеве, Херсоне і Адэсе".

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках