27 красавiка 2024, Субота, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы адбілі атаку баевікоў на частку ў Марыупалі

32
Украінскія вайскоўцы адбілі атаку баевікоў на частку ў Марыупалі

Нападнікі былі ў шоку, таму што не чакалі адпору.

Пра гэта паведамляе ў сваім акаўнце кіраўнік украінскага Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«У Марыупалі нашы адбіліся. Нападаючыя відавочна ў шоку - не чакалі адпору. Як паказаў гэты выпадак, варыянт адэкватнай сілы спрацоўвае куды больш эфектыўна высокамаральнага пацыфізму», - паведаміў ён.

За гадзіну да гэтага Дзмітрый Тымчук паведаміў, што вайскоўцы адбілі два напады баявікоў.

«Блізу вайсковай часткі ў Марыупалі ідзе бой. На дадзены момант украінскія вайскоўцы адбілі два напады, ужыўшы зброю на паражэнне. Частку штурмуюць «зялёныя чалавечкі». Аднак, па нашых дадзеных, гэта не расейскія вайскоўцы, а баевікі з мясцовых сепаратыстаў, якія маюць базавую ваенную падрыхтоўку, і апранутыя ў адпаведную форму без знакаў адрознення. Кіруюць імі прадстаўнікі ГВУ Генеральнага штаба Узброеных сіл Расеі», - паведаміў ён.

Экстрэмісты, якія сабраліся каля брамы часткі № 3057 у Марыўпалі і патрабавалі ад вайскоўцаў «падзяліцца зброяй», учора ўвечары пачалі закідваць яе кактэйлямі Молатава. Як паведамляюць "Мариупольские новости", загарэўся аўтазак. У адказ пачуліся стрэлы.

Некалькі куль трапілі ў жылы дом па адрасе пр. Нахімава, 174. Пацярпелі дзве кватэры. У адной куля прабіла дзверы, у другой - на 5 паверсе - акно і газавую калонку. Жыхары дома сталі выбягаць на вуліцу, баючыся ўцечкі газу. Па стане на 22:00 з вайсковай часткі пачалі страляць на паражэнне, ёсць пацярпелыя.

Па дадзеных выдання, былі параненыя 5 чалавек. Двух чалавек з цяжкімі раненнямі - адзін з іх супрацоўнік міліцыі - і траіх з лёгкімі раненнямі, павезлі ў гарадскія бальніцы. На месцы падзей знаходзяцца чатыры карэты хуткай дапамогі і два міліцэйскія аўтамабілі.

Мясцовае выданне 0629.com.ua паведамляе пра 12 параненых. Адзін з нападнікаў забіты.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках