5 траўня 2024, Нядзеля, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Харкаў і Адэса - не Украіна. Дазвол на ўвод войскаў ёсць

161
Пуцін: Харкаў і Адэса - не Украіна. Дазвол на ўвод войскаў ёсць

Прэзідэнт Расеі заявіў пра новыя тэрытарыяльныя прэтэнзіі.

Паўднёва-усходнія вобласці Украіны, паводле яго слоў, былі заваяваныя расейскімі вайскаводамі і былі перададзеныя пад кіраванне Кіева «ў сярэдзіне дваццатых гадоў мінулага стагоддзя. «Вось гэта вось Харкаў, Луганск, Данецк, Херсон, Нікалаеў, Адэса не ўваходзілі ў склад Украіны ў царскія часы. Гэта ўсё тэрыторыі перададзеныя ў дваццатыя гады савецкім урадам, навошта яны гэта зрабілі - Бог іх ведае», - заявіў прэзідэнт Расеі падчас «прамой лініі», якая праходзіць сёння.

Ён таксама пракаментаваў магчымасць уводу войскаў РФ на тэрыторыю мацерыковай Украіны. «Не трэба ўпадаць у эйфарыю пасля Крыма», - заявіў ён.

Разам з тым, Пуцін падкрэсліў, што дазвол на ўвод войскаў ва Украіну ён мае. «Я нагадаю, што Савет Федэрацыі падаў прэзідэнту Расеі выкарыстоўваць узброеныя сілы на тэрыторыі Украіны. Вельмі спадзяюся на тое, што мне не прыйдзецца скарыстацца гэтым правам, і што палітыка-дыпламатычнымі сродкамі нам удасца вырашыць усе вострыя, калі не сказаць вельмі вострыя праблемы сённяшняга дня на Украіне», - сказаў ён.

Разам з тым Уладзімір Пуцін адзначыў, што Расея павінна зрабіць усё, каб дапамагчы жыхарам усходніх абласцей Украіны. «Мы дакладна ведаем, што павінны зрабіць усё і дапамагчы гэтым людзям абараніць свае правы і вызначаць свой лёс», - сказаў ён.

Фота: AP Photo/RIA Novosti, Alexei Nikolsky

Напісаць каментар 161

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках