26 красавiка 2024, Пятніца, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джамілеў: Расея схіляецца да дэпартацыі крымскіх татараў

Мустафа Джамілеў: Расея схіляецца да дэпартацыі крымскіх татараў

Ва ўладных колах Расеі пераважае меркаванне аб дэпартацыі крымскіх татараў з паўвострава.

Пра гэта дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і лідар крымскіх татараў сказаў сёння ў кулуарах парламента, перадае УНН.

"У мяне ёсць інфармацыя, што ва ўладзе Расеі, у колах ФСБ большасць галасоў за тое, каб дэпартаваць крымскіх татараў", - сказаў ён.

"Але хутчэй за ўсё гэта будзе не як у 1944 годзе, калі прыйшлі з аўтаматамі, а будуць проста выжываць. Гэта такі мяккі варыянт, які быў адразу пасля далучэння Крыма да Расеі ў 1783 годзе. Тады не вывозілі вагонамі, а забіралі землі, здзекаваліся са святых пачуццяў, знішчылі інтэлігенцыю, а астатнія вымушаныя былі міграваць. Сёння ў Турцыі ў дзесяць разоў больш крымскіх татараў, чым у Крыме", - адзначыў дэпутат.

Нагадаем, 99 адсоткаў крымскіх татараў не прынялі ўдзелу ў незаконным "рэферэндуме" аб далучэнні да Расеі, які прайшоў на паўвостраве 16 сакавіка. Усяго ў Крыме жывуць каля 200 тысяч татараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках