27 красавiка 2024, Субота, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША рыхтуюць новы пакет жорсткіх санкцый супраць Расеі

1
ЗША рыхтуюць новы пакет жорсткіх санкцый супраць Расеі

Санкцыі будуць уведзеныя, калі Расея не адмовіцца ад агрэсіўнай палітыкі супраць Украіны.

Пра гэта заявіў у Кішынёве сенатар ад Рэспубліканскай партыі Джон Макейн падчас сустрэчы са студэнтамі малдаўскай эканамічнай акадэміі, перадае Укрінформ.

«У цяперашні час мы рыхтуем новы пакет больш жорсткіх санкцый супраць Расеі. ЗША гатовыя гэтыя санкцыі ўжыць, калі Расея не адмовіцца ад нагнятання абстаноўкі ў рэгіёне», - падкрэсліў Макейн.

Іншы член амерыканскай дэлегацыі, кангрэсмэн Джон Бараса выказаў глыбокую занепакоенасць тым, што «Расея выкарыстоўвае энергетычныя рэсурсы ў якасці геапалітычнай зброі ў рэгіёне».

Дэлегацыя Сената ЗША знаходзіцца ў Кішынёве з аднадзённым візітам, у рамках якога кангрэсмены абмеркавалі з кіраўніцтвам Малдовы пытанні стратэгічнага партнёрства з ЗША, сітуацыю ў рэгіёне, а таксама працэс прыднястроўскага ўрэгулявання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках