Абама скептычна ставіцца да абяцанняў Расеі ў Жэневе
28- 18.04.2014, 0:47
- 20,492
Новыя санкцыі супраць РФ па-ранейшаму абмяркоўваюцца.
Пагадненне, дасягнутае на чатырохбаковых перамовах у Жэневе па крызісе ва Украіне, прапануе перспектыву дээскалацыі напружанасці ў гэтай краіне. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама, перадае Радыё Свабода.
Ён сказаў, што пытанне цяпер заключаецца ў тым, ці будзе выкарыстоўваць Расея свой уплыў, «для падрыву» намаганняў па аднаўленні парадку ва Украіне.
Абама дадаў, што абмяркоўвае з саюзнікамі наступныя санкцыі супраць Расеі, калі прагрэсу ў развіцці сітуацыі не будзе.
Прэзідэнт ЗША сцвярджае, што з улікам папярэдніх дзеянняў Расеі, ён настроены скептычна.
У Жэнеўскай заяве бакі адзначылі, што незаконна захопленыя ва Украіне адміністрацыйныя будынкі павінны быць вызваленыя і вернутыя законным уладальнікам. Таксама бакі вырашылі пашырыць мандат ужо існуючых ва Украіне назіральнікаў АБСЕ - цяпер яны будуць не толькі ацэньваць падрыхтоўку да правядзення выбараў 25 траўня, але і будуць дапамагаць украінскім уладам і мясцовым суполкам у дээскалацыі сітуацыі.