27 красавiка 2024, Субота, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтавытворцы хочуць забараніць увоз іншамарак у Крым

8
Аўтавытворцы хочуць забараніць увоз іншамарак у Крым

Сусветныя аўтавытворцы маюць намер забараніць увозіць свае аўтамабілі на паўвостраў.

Пра гэта паведамляе Генадзь Прыстром, генеральны дырэктар міжнароднага аўтамабільнага холдынгу "Атлант-М Украіна", піша CarDiagram.

"Гэта не проста чуткі. Такі варыянт сапраўды абмяркоўваюць вытворцы. Верагоднасць таго, што забарона на пастаўку аўтамабіляў у Крым будзе ўведзеная, - прыкладна 90%", - растлумачыў кіраўнік кампаніі.

Паводле яго слоў, гаворка, перш за ўсё, ідзе пра забарону, якая будзе распаўсюджвацца на расейскіх дыстрыб'ютараў. "Украінскіх туды і так не пускаюць", - удакладніў Прыстром.

Пасля анэксіі Крыма Расеяй, украінскія кампаніі спынілі пастаўку аўтамабіляў на паўвостраў. У прыватнасці, гэтую інфармацыю пацвярджаюць ва Усеўкраінскай асацыяцыі аўтамабільных імпарцёраў і дылераў (ВААІД). У продажы засталіся нешматлікія склады раней завезеных аўто. Жадаючым купіць аўтамабіль, якога няма на складзе, прапаноўваюць занесці 100-адсоткавую перадаплату і забраць аўтамабіль у Нікалаеве або Херсоне.

У Крыме штогод прадаецца каля 10 000 аўтамабіляў. Гэта, прыкладна, 4-5% аўтамабільнага рынку Украіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках