30 красавiка 2024, aўторак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Троіца» адзначыць 15-годдзе вялікім канцэртам у Белдзяржфілармоніі

1

У гэтыя дні адзначае 15-годдзе творчага шляху папулярнае беларускае этна-трыо "Троіца".

23 красавіка на вялікай сцэне Белдзяржфілармоніі грандыёзнай канцэртнай праграмай калектыў адзначыць свой дзень народзінаў, піша БелаПАН.

Фото: БелаПАН

А 17 красавіка музыкі сустрэліся з журналістамі і расказалі пра свае новыя песні, пра тое, як мяняліся з часам традыцыі іх выканання, пра творчыя планы.

Удзельнік калектыву Юрый Дзмітрыеў (гітара, вакал, ліра, домра, цытра, смык) сказаў, што ўжо практычна гатовы матэрыял для новага альбома. Зараз калектыў шукае фінансавыя сродкі і студыю для запісу.

Кампазіцый у альбоме няшмат, "але сама праграма даволі складаная і доўгая па гучанні - у адну кампазіцыю ўваходзіць дзве-тры песні", адзначыў ён.

Акрамя таго, летам калектыў плануе ўдзел у фальклорным фестывалі WOMAD у Англіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках