26 красавiка 2024, Пятніца, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя падпалілі аддзяленне «Адзінай Расеі» ў Сімферопалі

4
Невядомыя падпалілі аддзяленне «Адзінай Расеі» ў Сімферопалі

У Сімферопалі ў офіс «Адзінай Расеі» кінулі «кактэйль Молатава».

Акно, у якое невядомыя кінулі гаручую сумесь, заклеена фанерай.

Штаб рэспубліканскага аддзялення палітычнай партыі гарэў сёння ноччу, паведамляе Цэнтр журналісцкіх расследаванняў. Пажар адбыўся ў будынку па вуліцы Аксакава ў Сімферопалі. Па папярэдніх дадзеных, ніхто не пацярпеў.

Паводле інфармацыі крыніцы ў праваахоўных органах, прычынай пажару апынулася бутэлька з гаручай сумессю, якую ноччу нехта кінуў у акно офіса. Ад агню пацярпела толькі кухня, астатнія памяшканні напоўніліся дымам. Плошча пажару склала каля 5 квадратных метраў.

У цяперашні час каля офіса знаходзяцца супрацоўнікі ЖКГ. Акно, у якое невядомыя кінулі гаручую сумесь, заклеена фанерай.

Нагадаем, крымскія «рэгіяналы» пасля акупацыі паўвострава сталі «Адзінай Расеяй».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках