26 красавiка 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ знайшлі Януковіча ў Сочы

10
Расейскія СМІ знайшлі Януковіча ў Сочы

Адхілены Вярхоўнай Радай ад пасады прэзідэнта Украіны Віктар Януковіч «увесь гэты час знаходзіўся ў Сочы».

Аб гэтым піша выданне «Рускі піянер».

«Мы можам паведаміць, што былы прэзідэнт Украіны ўвесь гэты час быў у Сочы, а не ў Барвісе, як паведамлялася раней. І жыў у больш ці менш спартанскіх умовах. У Сочы ён правёў як Алімпійскія, так і Паралімпійскія гульні, паглядзеўшы іх, зрэшты, па тэлевізары», - піша выданне.

Раней з'яўляліся паведамленні, што экс-прэзідэнт Украіны на самай справе знаходзіцца ў падмаскоўнай Барвісе. Сам Віктар Януковіч сцвярджаў, што жыве ў Растове-на-Доне ў сябра.

Раней з'явілася інфармацыя, што збеглы прэзідэнт вернецца ва Украіну на Вялікдзень (Уваскрэсенне Хрыстова) - 20 красавіка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках