2 траўня 2024, Чацвер, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін узнагародзіць удзельнікаў акупацыі Крыму

28
Пуцін узнагародзіць удзельнікаў акупацыі Крыму

Расейскім вайскоўцам, якія ўдзельнічалі ў захопе паўвыспы, уручаць узнагароды.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Ён падкрэсліў, што разлічвае на нармалізацыю стасункаў з Захадам і абяцае ўзнагароды «зялёным чалавечкам», якія забяспечылі рэферэндум у Крыме, паводле вынікаў якога паўвыспа ўвайшла у склад Расеі. У інтэрв'ю праграме канала «Расея» «Весткі ў суботу з Сяргеем Брылёвым», якая транслявалася на Далёкі Усход, галоўнай тэмай інтэрв'ю стала Украіна, піша NEWSru.com.

Са слоў Пуціна, праблему ўзаемаадносінаў з Захадам павінна развязваць не толькі Масква: «Гэта не ад нас залежыць. Ці не толькі ад нас. Гэта залежыць ад нашых партнёраў...Я мяркую, што няма нічога, што перашкаджала б нармалізацыі і нармальнаму супрацоўніцтву».

Пуцін не стаў адказваць на пытанне аб былым прэзідэнце Віктару Януковічу. «Гэта ў яго трэба спытаць», - прапанаваў Пуцін на пытанне, ці праўда, што Януковіч з'явіцца ва Украіне на Вялікдзень. Згодна з крыніцай украінскай службы навін ТСН, Януковіч можа вярнуцца ва Украіну праз Бярдзянск - курортны горад у Запарожскай вобласці, непадалёк ад мяжы з Данецкай вобласцю.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін мае намер узнагародзіць расейскіх вайскоўцаў, «якія гарантавалі бяспеку» падчас рэферэндуму ў Крыме: Бліжэйшым часам не даведаемся, хто браў удзел у гэтай акцыі, але дзяржаўныя ўзнагароды, вядома, будуць».

Пуцін прызнаў, што на Захадзе яго заяву аб падтрымцы вайскоўцамі РФ бяспекі ў Крыме могуць вытлумачыць няправільна. «Я ведаю і казаў пра гэта (падчас «прамой лініі») свядома, але калі мы будзем сумленнымі і аб'ектыўнымі, то ўсім стане зразумела, што з дапамогай аўтамата выгнаць людзей з кватэры, з дома і прымусіць пайсці на выбарчы ўчастак прагаласаваць, немагчыма», - палічыў прэзідэнт.

Ён таксама заклікаў не параўноўваць «працу ў Крыме» з контртэрарыстычнай аперацыяй на Паўночным Каўказе: «Розніца вялізнага маштабу».

Пуцін таксама заявіў, што патрабаванне Масквы да Кіева заплаціць па газавых запазычанасцях ніяк не звязана з палітыкай: «Мы не звязваем эканоміку з палітычным працэсам ва Украіне».

З ягоных слоў, расейскае патрабаванне заплаціць запазычанасці «наогул з выбарамі (ва Украіне 25 траўня) ніяк не звязана». «Мы проста павінны былі атрымаць сёмага красавіка гэтага года грошы за пастаўлены газ у сакавіку, мы іх не дачакаліся, яшчэ раз паўтараю - гэта 525 млрд даляраў. Нуль», - падкрэсліў Пуцін.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках