27 красавiка 2024, Субота, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філіп Брыдлаў: РФ можа дасягнуць сваіх мэтаў ва Украіне за 3-5 дзён

7
Філіп Брыдлаў: РФ можа дасягнуць сваіх мэтаў ва Украіне за 3-5 дзён

Камандуючы сіламі НАТА ў Еўропе ўпэўнены, што Расея гатовая да ваеннага ўварвання ва Украіну.

Пра гэта генерал Філіп Брыдлаў заявіў сёння ў інтэрв'ю агенцтву Reuters, паведамляе Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

«Расея сканцэнтравала на мяжы з Украінай дастатковыя для ўварвання сілы. Расейцам трэба ад трох да пяці дзён, каб дасягнуць ва Украіне сваіх мэтаў», - сказаў ён.

Амерыканскі генерал ахарактарызаваў сённяшнюю сітуацыю на ўсходняй мяжы Украіны «надзвычай трывожнай». Вайсковец падкрэсліў, што НАТА зарэгістравала там на працягу ночы малы рух расейскіх войскаў, але яго нельга назваць абвешчаным Масквой адводам вайскоўцаў з прымежных абласцей.

Нагадаем, па выніках першага дня двухдзённай нарады кіраўнікоў МЗС краін НАТА ў Брусэлі яе ўдзельнікі прынялі рашэнне павысіць узровень абараназдольнасці краін, якія ўваходзяць у арганізацыю ў кантэксце крызісу ва Украіне. Таксама яны дамовіліся з нагоды канкрэтных мер па павелічэнні абараназдольнасці краіны, паабяцаўшы ўзмацніць супрацоўніцтва з ёй.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках