3 траўня 2024, Пятніца, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гародняй з'явіліся прарасейскія бандфармаванні? (Відэа)

116

Нейкі атрад «Віхор» з Гародні падтрымаў «народнае апалчэнне» паўднёва-ўсходняй Украіны.

Пра гэта першай напісала данецкая «Муніцыпальная газета», паведамляе «Радыё Свабода».

«Звяртаемся да войскаў паўднёвага ўсходу і самога паўднёвага ўсходу. Запомніце: мы, Беларусь, з вамі, Расея таксама з вамі. Не верце хлуслівым СМІ і ўсяму, што там гавораць. Мы будзем змагацца супраць бандэраўцаў разам з вамі, плячом да пляча. А вы трымайцеся там», - гаворыцца ў звароце, размешчаным на YouTube.

Людзі ў камуфляжы і шаломах, з закрытымі тварамі, на фоне лесу і афіцыёзнага беларускага чырвона-зялёнага сцяга заяўляюць, што ворагу на гэтай зямлі месца няма.

«Запомніце, хлопцы: гэта наша зямля! Ворагу тут месца няма. Дзяды ваявалі, прадзеды ваявалі, і мы павінны прадоўжыць іх справу, гэта нашая зямля. Нам тут жыць, і тут жыць нашым дзецям і нашым унукам», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 116

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках