«Правы сектар»: У крамлёўскіх крэатыўнікаў крызіс жанру
25- 20.04.2014, 12:01
- 30,263
Хутка «Правы сектар» абвінавацяць у забойстве Кенэдзі.
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні арганізацыі, размешчаным ў Фэйсбуку:
«У «кремлядских креатиФФщиков» відавочны крызіс жанру. З сумленнасцю ў іх даўно праблемы, а цяпер намеціліся відавочныя напружанні і з логікай. Асабліва падкупляюць словы: «Пры ператрусе атрымалася выявіць пасведчанні «Правага сектара», візітоўкі Дзмітрыя Яраша, снайперскую амуніцыю і вялікі арсенал зброі».
Ну па-першае, абсалютна «лагічна», што кожны баец «Правага сектара» носіць з сабой візітоўку Яраша. Па-другое, не менш «лагічна» браць гэтыя візітоўкі на заданне. І па-трэцяе, спадары журналісты, для чаго вы тэлефануеце і пытаеце, праўда гэта ці не, калі крыніца інфармацыі памыйніца пад назвай lifenews.ru.
Яны ж праўду зроду не публікавалі. Дарэчы, здзіўлены, што «пры ператрусе» не выявілі таксама пісьмовае прызнанне Яраша ў Халакосце, забойстве Кенэдзі і ў планах захопу 4,5 і 7 кольцаў Сатурна».
Нагадаем, сёння расейскія СМІ паведамілі пра напад на блокпост пад Славянскам актывістаў «Правага сектара», што нібыта прывяло да гібелі пяці чалавек. У якасці доказаў» прыведзена візітоўка Дзмітрыя Яраша, якую нібыта знайшлі на месцы здарэння.