1000 добраахвотнікаў уступілі ў спецбатальёны МУС на Харкаўшчыне
3- 20.04.2014, 17:32
- 11,668
Спецбатальёны патрульнай службы міліцыі папоўніліся тысячай добраахвотнікаў.
Пра гэта распавёў журналістам начальнік ГУ МВДУ ў Харкаўскай вобласці Анатоль Дзмітрыеў, паведамляе Укрінформ.
«У Харкаўскай вобласці практычна сфарміраваныя батальёны патрульнай службы міліцыі асаблівага прызначэння «Харкаў» і «Слабажаншчына». Агульная колькасць добраахвотнікаў, што запісаліся, - да тысячы чалавек», - адзначыў ён.
З ягоных слоў, байцы батальёнаў закліканы кантраляваць сітуацыю ў рэгіёне.
«У рамках антытэрарыстычнай аперацыі ў рэгіён таксама прыбылі 350 байцоў Нацыянальнай гвардыі Украіны. Іх асноўная задача - спыненне тэрарыстычных і сепаратысцкіх праяў, лакалізацыя канфліктаў», - дадаў Дзмітрыеў.
Ён падкрэсліў, што сітуацыя ў Харкаўскай вобласці кантралюемая і знаходзіцца пад кругласутачным назіраннем праваахоўнікаў.