26 красавiка 2024, Пятніца, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Палескім універсітэце ў спортшколы забіраюць зямлю пад карпаратывы

3

Новы спосаб зарабляць грошы прыдумалі ва ўстанове адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» у Пінску.

Тут палічылі, што арганізоўваць карпаратывы на беразе ракі Піна вельмі выгадна. Для гэтага мяркуецца забраць у СДЮШАР у вяслярным і ветразьным відах спорту кавалак тэрыторыі. Пра гэта піша чытач сайта charter97.org.

Некалькі гадоў таму, калі ўніверсітэт належаў Нацбанку, на месцы старой вяслярнай базы была пабудавана новая. Спартоўцаў і трэнераў перадалі пад «крыло» першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы адукацыі.

Потым на беразе ракі Піна, побач з будынкам базы паставілі плывучы гатэль. Вось толькі выкарыстоўваўся ён некалькі месяцаў, калі яго перагналі ў іншае месца і засялілі студэнтаў, якія чакалі заканчэння будаўніцтва інтэрната. Пасля гэтага гатэль вярнулі на старое месца, і стаіць ён без працы. У мінулым годзе, калі ўзровень вады ў Піне моцна панізіўся, гатэль сеў на мель. Калі яго сцягвалі, то пашкодзілі дно. Адрамантавалі і зноў пакінулі пуставаць.

Вось і прыдумалі ўніверсітэцкія начальнікі, як гатэль выкарыстоўваць і, акрамя таго, зарабляць дадаткова на арганізацыі карпаратываў. Для пляцоўкі пад іх нагледзелі выдатны кавалак зямлі на беразе Піны. Не бянтэжыць універсітэцкіх чыноўнікаў і тое, што ён знаходзіцца на тэрыторыі школы па вяслярным і ветразьным відах спорту, што тут займаюцца веславаннем на байдарках і каноэ некалькі сотняў дзяцей. Гэта вельмі прыгожы кавалак зямлі. З аднаго боку - Піна, з другога - пажарны канал, расце траўка. Дарэчы, на пажарным канале вучацца веславанню пачаткоўцы. Тут неглыбока і не так небяспечна, як на рацэ.

Кавалак зямлі з двух бакоў пажарнага канала плануюць атачыць плотам і паставіць там усё неабходнае для таго, каб з размахам ладзіць карпаратывы. Веслярам застанецца толькі тэрыторыя перад будынкам, якая ўся пакрытая пліткай, нідзе няма травы. А вось прыбіральню будаваць не збіраюцца. Мяркуюць, што можна выкарыстоўваць тую, што знаходзіцца ў будынку базы.

Пакуль што гэта планы. Але іх збіраюцца ўвасобіць у жыццё бліжэйшым часам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках