Баевікі забаранілі жыхарам Славянска выходзіць з дому ноччу
8- 20.04.2014, 18:26
- 15,291
Дыверсанты, якія захапілі Славянск, прызналі, што пачалі адзін аднаго адстрэльваць і ўводзяць каменданцкую гадзіну.
Лідар тэрарыстаў Вячаслаў Панамароў патлумачыў, што ўвядзенне каменданцкай гадзіны звязана з тым, што напярэдадні ў начной перастрэлцы ў цэнтры горада атрымалі раненні двое выпадковых мінакоў, паведамляе a href=http://censor.net.ua/news/281966/boeviki_v_slavyanske_priznali_chto_nachali_drug_druga_otstrelivat_i_vvodyat_komendatskiyi_chas>Цензор.нет.
«З поўначы да шасці раніцы ўводзіцца каменданцкая гадзіна. З'яўленне старонніх на вуліцах недапушчальна», - заявіў самаабвешчаны «мэр».
Нагадаем, у ноч на нядзелю ў цэнтры Славянска невядомыя абстралялі з аўтаматычнай зброі двух мясцовых жыхароў. Як распавёў адзін з пацярпелых, 18-гадовы Алег, ля гадзіны ночы ён з прыяцелем вяртаўся дадому, і ім насустрач трапілася група людзей са зброяй, якія паклікалі іх: «Стой, хто ідзе? Ідзіце сюды». Маладыя людзі не сталі спыняцца, і тады невядомыя адкрылі па іх агонь.
МУС Украіны заявіла, што органамі ўнутраных спраў у ноч з 19 на 20 красавіка не праводзілася ніякіх сілавых аперацый у Данецкай вобласці і ў Славянску, у прыватнасці.