26 красавiка 2024, Пятніца, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спадарожнік Apple выявіў міфічную пачвару ў возеры Лох-Нэс

20

Паляўнічыя за пачварай перакананыя, што цяпер ім атрымаецца выявіць Нэсі.

Спадарожнік Apple зняў на шатландскім возеры Лох-Нэс неапазнаны аб'ект, якім, як мяркуецца, можа быць Нэсі - міфічная лохнэсская пачвара, паведамляе Daily Mail.

Здымкі аб'екта карыстальнікі iPad і iPhone маглі ўбачыць у Apple Map. Сярод іх апынуліся двое сяброў «Афіцыйнага клуба паляўнічых на Нэсі», якія звярнулі ўвагу на таямнічы малюнак, піша "Корреспонент".

Яны высветлілі ў экспертаў, што такі след на вадзе не магла пакінуць звычайная лодка, а выпрабаванні з субмарынамі ў гэтым месцы не праводзіліся.

«Паведамленні аб Нэсі не паступалі на працягу 18 месяцаў - у апошні раз пачвару нібыта бачылі ў 2013 годзе, аднак, тады апублікаваныя сведчанні існавання лохнэсскага монстра апынуліся падробкамі», - гаворыцца ў паведамленні.

Аднак, паляўнічыя за пачварай перакананыя, што цяпер ім ўдасца выявіць яго, бо, мяркуючы па здымках, ён плаваў блізка ад паверхні вады.

Фото: korrespondent.net
Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках