Радаслаў Сікорскі: Пуцін рыхтуе «баснійскі варыянт» для Украіны
3- 20.04.2014, 21:28
- 18,060
Прапаноўваючы Украіне федэралізацыю, кіраўніцтва Расеі кажа не пра амерыканскі, а пра баснійскі федэралізм.
Ён паралізуе краіну і не дасць ёй стаць развітой дзяржавай. Пра гэта ў інтэрв'ю The Washington Post заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, піша gazeta.ua.
«Прэзідэнт Пуцін мае намер перашкодзіць Украіне стаць паспяховай краінай, якая мае цесныя сувязі з Еўразвязам. Для гэтага яму неабходна дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне, унесці змены ў яе каляндар выбараў і істотна ўскладніць працэс правядзення эканамічных рэформаў. Гаворка ідзе пра магутны ўплыў на адну частку, які пазней здольнае паралізаваць усю краіну, не звяртаючыся да паўнавартаснага ўварвання», - сказаў кіраўнік польскага МЗС.
Нагадаем, федэралізацыя Украіны - адно з патрабаванняў прарасейскіх сепаратыстаў Данбаса, якое навязвае расейская ўлада.