30 красавiка 2024, aўторак, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Белгарада з-за захопу банка эвакуююць жыхароў

7
У цэнтры Белгарада з-за захопу банка эвакуююць жыхароў

Школа і дзіцячы садок у раёне, дзе невядомыя захапілі закладнікаў, эвакуяваны.

Крыніца ў сілавых структурах рэгіёну паведаміла, што трое невядомых мужчын захапілі чатырох закладнікаў з патрабаваннем выдаць 25 мільёнаў рублёў. Сілавікі эвакуявалі школу №19 і дзіцячы садок, размешчаныя ў раёне банка ў Белгарадзе, дзе захопленыя закладнікі. Цяпер раён ачэплены, там дзяжураць супрацоўнікі паліцыі, піша РІА «Новости».

На месца здарэння прыехаў начальнік упраўлення УМВД па Белгарадскай вобласці генерал Віктар Песцераў.

Крыніца ў сілавых структурах рэгіёну раней паведаміла, што трое невядомых мужчын, адзін з якіх узброены карабінам «Сайга», захапілі чатырох закладнікаў з патрабаваннем выдаць 25 мільёнаў рублёў. Паводле іншай інфармацыі, злачынец адзін. «Каля 10:45 (9:45 па Менску) паступіла інфармацыя пра тое, што мужчына, па папярэдніх дадзеных, узброены паляўнічай зброяй, трапіў у памяшканне аднаго з банкаў», - заявілі журналістам у прэс-службе УМВД па вобласці.

Захопленае аддзяленне банка знаходзіцца на вуліцы Праабражэнскай у цэнтры горада.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках