30 красавiка 2024, aўторак, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Мальгін: У Славянску забітыя расейскія вайскоўцы

12
Андрэй Мальгін: У Славянску забітыя расейскія вайскоўцы

Вядомы расейскі блогер патлумачыў, чаму бандыты, якія захапілі Славянск, не называюць імёны ахвяраў перастрэлкі.

Пра гэта Андрэй Мальгін напісаў у сваім акаўнце ў «Жывым часопісе».

«Чаго заўсёды не хапае ў паведамленнях падобнага роду: гэта імёнаў і прозвішчаў загінулых. Памятаецца, было шмат шуму з-за забітага ў Крыме «мясцовага жыхара». А потым труп павезлі хаваць у Валгаград - ён апынуўся жыхаром Расеі, кантрактнікам-спецназаўцам. «У нас маленькі правінцыйны горад...» Ну раз так, усе ў горадзе павінны ведаць, каго ж усё-такі забілі. Усё ж такі шэсць чалавек. Так каго? Наколькі яны мірныя? Наколькі мясцовыя? Ці не сядзелі? Ці не служылі ў спецвойсках?» - пытаецца Андрэй Мальгін.

Блогер адзначае, што ўвядзенне міратворчага кантынгенту ва ўсходнія вобласці Украіны - добрая ідэя.

«Трэба толькі, каб у склад гэтага кантынгенту не ўваходзілі вайскоўцы з Расеі», - напісаў ён.

У горадзе Славянску Данецкай вобласці 20 красавіка каля 3:00 на блокпосце паміж двума групамі грамадзян узнікла ўзброеная сутычка. У выніку гэтага, загінулі, па розных дадзеных, ад аднаго да трох чалавек. Некалькі ўдзельнікаў перастрэлкі атрымалі агнястрэльныя раненні. Пацярпелыя шпіталізаваныя.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках