30 красавiка 2024, aўторак, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт Avias прэзентуе новы сінгл і анансуе альбом (Аўдыё)

Гурт Avias заканчвае працу над першым поўнафарматным альбомам.

Напярэдадні яго выдання музыкі прадстаўляюць на ultra-music.com новы сінгл «Падман зроку.

Па словах музыкаў Avias, альбом будзе адрознівацца па гучанні ад песень, якія выдаваліся на міні-альбомах «Маяк» і «Смецце», у першую чаргу па якасці запісу.

- Першапачатковай мэтай было зрабіць гучанне альбома некалькі папсовым і нават больш мяккім, чым тое, што можна пачуць ад нас жыўцом, - распавядае лідар гурта Раман Сухоцкі. - На стадыі міксавання мы пайшлі на парадаксальны эксперымент: аддалі матэрыял на звядзенне Антону Мацвееву, які ў асноўным займаецца цяжкай музыкай. Але ў выніку не пашкадавалі і засталіся вельмі задаволеныя яго працай і індывідуальным падыходам. Мы атрымалі усё тое, чаго хацелі, і вельмі рады, што выбралі менавіта яго.

Для першага поўнафарматнага альбома Avias запісалі 12 трэкаў. Магчыма, адзін з іх у альбом не трапіць, але будзе прадстаўлены пазней.

- Я давяраю таму творчаму настрою, з якім песня нараджаецца раптам, хутка і як быццам бы з ніадкуль, - кажа Раман Сухоцкі. - У такіх выпадках звычайна яна не прывязаная да нейкай канкрэтнай тэмы, у той жа час можа проста і немудрагеліста распавесці пра розныя важныя рэчы. Трэк «Падман зроку» як раз адзін з такіх: простая музычная структура, жыццесцвярджальны настрой і аповяд пра ўсё патроху - пра час, каханне, ілюзіі і адзіноту.

Назву будучага альбома музыкі гурта Avias пакуль трымаюць у сакрэце. Затое вядома, што паслухаць яго можна будзе ўжо ў траўні. Прыкладна ў гэты ж час плануецца і канцэртная прэзентацыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках