30 красавiка 2024, aўторак, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ў другой палове тыдня пахаладае

У Беларусі ў другой палове тыдня пахаладае

У Беларусі ненадоўга пахаладае, але будзе суха.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Зміцер Рабаў 14 красавіка ў ходзе відэабрыфінгу, піша БелаПАН.

"А пакуль першую палову тыдня захаваецца цёплае, але вільготнае надвор'е. Умовы надвор'я будзе вызначаць цёплая вільготная паветраная маса", - распавёў сіноптык.

У аўторак ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6-12°С, максімальная днём плюс 16-22°С, па паўднёвым захадзе да плюс 24°С.

У сераду ноччу ў асобных раёнах, днём пераважна па паўднёвай палове кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7-12°С, максімальная днём ад плюс 12°С па поўначы да плюс 24°С па поўдні.

"З чацвярга пачнецца пахаладанне, чаму будзе спрыяць распаўсюджванне трапасфернай лагчыны з Арктыкі. Вецер развярнецца на паўночны, тэмпература сыдзе ад травеньскіх значэнняў. Вернуцца начныя замаразкі", - адзначыў Рабаў.

У чацвер пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па поўдні краіны кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1-6°С, у паўднёвых раёнах плюс 7-9°С, па Віцебскай вобласці месцамі замаразкі да 0 - мінус 2°С, максімальная днём плюс 8-14°С, па паўднёвым захадзе плюс 15-17°С.

У пятніцу-суботу без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1-7°С, на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 - мінус 4°С, максімальная днём плюс 11-17°С, па паўднёвым захадзе месцамі да плюс 19°С.

У нядзелю без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1-7°С, па паўночным усходзе замаразкі да 0 - мінус 3°С, максімальная днём плюс 13-19°С.

У аўторак па Менскай вобласці пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер ноччу паўночна-заходні, днём пераменных напрамкаў 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7-12°С, максімальная днём плюс 18-23°С.

У Менску пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер ноччу паўночна-заходні, днём пераменных напрамкаў 3-8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 9-11°С, максімальная днём плюс 19-21°С.

У Гродна без істотных ападкаў. Тэмпература ноччу плюс 8-10°С, днём плюс 21-23°С.

У Брэсце ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Тэмпература ноччу плюс 7-9°С, днём плюс 21-23°С.

У Гомелі ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу плюс 9-11°С, днём плюс 18-20°С.

У Магілёве кароткачасовыя дажджы, днём магчымая навальніца. Тэмпература ноччу плюс 9-11°С, днём плюс 17-19°С.

У Віцебску кароткачасовыя дажджы, днём магчымая навальніца. Тэмпература ноччу плюс 9-11°С, днём плюс 16-18°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках