30 красавiка 2024, aўторак, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Слуцкім ільнозаводзе новы дырэктар

6
На Слуцкім ільнозаводзе новы дырэктар

Новым дырэктарам завода стаў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Менскага аблвыканкама Віталь Грышанаў.

- Зараз мы працуем у звычайным рэжыме. 14 красавіка наш завод узначаліў Віталь Грышанаў (старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Менскага аблвыканкама), толькі мы яго пакуль не бачылі: Віталь Леанідавіч афіцыйна знаходзіцца на бальнічным. Былы дырэктар прадпрыемства Таісія Камінская была звольненая 11 красавіка за халатнасць, а 14-га яе прынялі на пасаду намесніка дырэктара, - распавялі «Комсомольской правде в Беларуси» у аддзеле кадраў ААТ «Слуцкі ільнозавод».

На прадпрыемстве цяпер ідуць праверкі. 46-гадовая Таісія Камінская пазбавілася пасады адразу пасля візіту Лукашэнкі 11 красавіка. Падчас рабочай паездкі ён раскрытыкаваў і Слуцкі мясакамбінат, і ільнозавод. Спачатку з пасады паляцеў дырэктар мясакамбіната, а неўзабаве быў затрыманы разам са сваім намеснікам. На ільнозаводзе таксама адным звальненнем не абышлося, у дачыненні да Камінскай распачалі крымінальную справу за халатнасць. Аказалася, што ў пачатку красавіка кіраўніцтва завода загадала закапаць 76 тон сапсаванага лёну, каб схаваць сваю безгаспадарлівасць. Шкода склала 106 мільёнаў.

- З-за невыканання патрабаванняў па захоўванні ільнотрасты частка сыравіны, якая знаходзіцца на тэрыторыі прадпрыемства, прыйшла ў непрыдатнасць. Па выніках праведзеных спецыялістамі РУП «Інстытут ільну» даследаванняў льнотрасты, устаноўлена, што 182 тоны было сапсавана і не падлягае перапрацоўцы. Сума нанесенай шкоды склала 370 мільёнаў, - распавялі ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Таісія Камінская працягвае хадзіць на працу. За службовую халатнасць у Крымінальным кодэксе прадугледжана пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках