30 красавiка 2024, aўторак, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіяўляне байкатуюць кавярні з расейскай гарбатай

8

Жыхары горада заклікаюць не спансіраваць вайну супраць Украіны.

Сёння раніцай у цэнтры Кіева актывісты правялі флэш-моб "Не купляй расейскае", паведамляе gazeta.ua.

Да мабільных кавярняў адначасова падыходзілі па некалькі актывістаў. Пыталіся, якія каву і гарбату тыя прадаюць. Калі ім адказвалі, што "Greenfield" ці "Lipton" - падалі на тратуар, трымаючы плакаты "Не купляй "Greenfield" і "Lipton"- не фінансуй вайну".

Таксама мінакам уручалі памяткі з пералікам расейскіх тавараў, якія варта байкатаваць.

"Заклікаем не садзейнічаць расейскаму бізнесу і замяняць тавары на ўкраінскія і еўрапейскія аналагі. Нашы грошы могуць быць выкарыстаныя Крамлём на вайну супраць Украіны і акупацыі нашых тэрыторый. Байкот прадэманструе ворагу наша адзінства і рашучасць. Спадзяемся, што нашы дзеянні скарэктуюць агрэсіўныя намеры Крамля, які з дапамогай пятай калоны рыхтуе глебу для акупацыі новых украінскіх тэрыторый", - адзначыла актывістка Ірына Чарнагуз.

Флэш-моб пачалі каля трох мабільных кавярняў побач са станцыяй метро Залатыя вароты. Напярэдадні актывісты разведалі, што там прадаюць расейскую гарбату.

"Мы ўжо ахапілі амаль усе сеткі супермаркетаў, зараз пераходзім на мабільныя кавярні і "Макдональдсы". Людзі рэагуюць у асноўным станоўча. Калі і ёсць нейкія незадаволенасці, то за нас заступаюцца іншыя мінакі. Даказваюць, што мы маем рацыю, падтрымліваюць. І ўжо разгараецца палеміка паміж самімі наведвальнікамі", - адзначыла арганізатар акцыі Кацярына Чапура.

Пасля байкоту расейскіх тавараў актывісты будуць праводзіць флэш-мобы каля кіёскаў, дзе прадаецца беларуская прадукцыя. Байкатаваць абяцаюць таксама армянскія каньякі. Таму што гэтыя краіны падтрымалі анэксію Крыма.

Большасць мінакоў падтрымалі акцыю. Некаторыя здзіўлена азіраліся, але ўлёткі бралі.

"Мы, вядома, падтрымліваем. Што, у нас сваіх тавараў не хапае? Запраўляемся цяпер толькі на еўрапейскіх і ўкраінскіх запраўках. "ТНК" і "Лукойл" абыходзім. Купляем сыр "Расейскі", але ўкраінскай вытворчасці", - сказаў мінак Віктар Міхайлішын.

Прадаўцы мабільных кавярняў паабяцалі адмовіцца ад гандлю расейскай прадукцыяй. Падобныя флэшмобы ўжо адбыліся ў Адэсе, Нікалаеве, Херсоне, Вінніцы, Палтаве.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках