30 красавiка 2024, aўторак, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джамілеў: Расея сама павінна рэабілітавацца перад татарамі

8
Джамілеў: Расея сама павінна рэабілітавацца перад татарамі

Народны дэпутат Мустафа Джамілеў лічыць, што Расея заігрывае з крымска-татарскім народам.

Такое меркаванне ён выказаў УНН, каментуючы падпісанне ўказа прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным аб рэабілітацыі крымскататрскага народа.

"Расея заігрывае з крымска-татарскім народам, спрабуючы заручыцца яго падтрымкай анэксіі", - сказаў палітык.

Ён нагадаў, што нядаўна расейская прэса ўсяляк падтрымлівала факт дэпартацыі крымскіх татараў. Дэпутат лічыць, што Расея павінна сама рэабілітавацца "за злачынствы (супраць крымскататарскага народа)".

Джамілеў выказаў сумнеў, што ўказ будзе практычна рэалізаваны, хоць па яго словах Пуцін абяцаў вырашыць зямельныя праблемы крымскіх татараў.

"Пуцін сказаў, што Украіна не магла вырашыць 23 гады праблемы крымскіх татараў, а Расея іх вырашыць", - распавёў палітык.

Нагадаем, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сёння паведаміў, што ўказ аб рэабілітацыі крымскататарскага насельніцтва, а таксама прадстаўнікоў іншых народаў, якія пацярпелі падчас сталінскіх рэпрэсій, падпісаны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках